Апытанне Левада-цэнтра паказала, што ў Расіі стала больш жыхароў, негатыўна настроеных у адносінах да людзей іншых нацыянальнасцей.

Паводле звестак, атрыманых у выніку вераснёўскага ўсерасійскага апытання, колькасць расійцаў, у той ці іншай ступені варожа настроеных да людзей іншых нацыянальнасцей, за два гады вырасла з 44% да 50%, а тых, хто на сабе адчувае такія настроі, – з 41% да 48%.

Пры гэтым 45% расійцаў заяўляюць, што не адчуваюць варожасці да сябе з боку людзей іншых нацыянальнасцей і самі не маюць такіх думак.

Даследаванні Левада-цэнтра сведчаць, што ўсё больш расійцаў выказваюць незадаволенасць прыезджымі работнікамі з Украіны, Беларусі, Малдовы, іншых краін блізкага замежжа.
Так, калі ў 2007 годзе 49% рэспандэнтаў ставіліся да прыезджых нейтральна, то вынікі апошняга апытання паказваюць, што цяпер такую пазыцыю займаюць 39% апытаных.
Станоўча да гастарбайтараў ставяцца 11% насельніцтва.

Акрамя таго, 57% апытаных лічаць, што неабходна абмежаваць прыезд у Расію на пастаяннае жыхарства або на заробкі грамадзян суседніх краін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?