На інтэрнэт-аўкцыёнеTut.by з’явіўся маляваны дыван з аўтографам мастака.

Прадавец датуе яго 1951 годам. Вядома, што ў апошнія гады жыцця Язэп Драздовіч, не маючы заробкаў, вандраваў па Паўночнай Беларусі і маляваў такія дываны, каб пракарміцца.

Дыван, напісаны алейнымі фарбамі, досыць добра захаваўся.

Яго заяўленая цана — 1700 даляраў (бліц-цана — 2500). Гандаль пры гэтым яшчэ не пачаўся.
Да канца ж таргоў засталося 23 дні (апошні дзень — 8 лістапада).

«Такія рэчы з’яўляюцца на інтэрнэт-акцыёнах не кожны дзень, — сказаў „Нашай Ніве“ мастак Алесь Марачкін, спецыяліст па творчасці Драздовіча. —

Гэта самы сапраўдны Драздовіч. І стыль, і подпіс не пакідаюць сумневаў.
Гэта не адзіны дыван Драздовіча, які „гуляе“ ў сеціве. Твор вымагае рэстаўрацыі, але нескладанай — я магу сам узяцца за яе. Там трэба паднавіць фарбу і папрацаваць з тканінай.
Цана за яго не перабольшаная. Цэны для Драздовіча звычайныя».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?