Губернатар Санкт-Пецярбурга Георгій Палтаўчанка ў эфіры аднаго з тэлеканалаў выказаў сваё абурэнне паводзінамі пецярбуржцаў, якія паказвалі непрыстойныя жэсты картэжу прэм’ер-міністра Расіі Дзмітрыя Мядзведзева падчас нядаўняга візіту.

«Калі мы ехалі з прэм’ер-міністрам па вуліцах нашага слаўнага горада, толькі лянівы не сігналіў», — сказаў губернатар.

«Стаялі людзі, падымалі ўсякія пальцы… Чалавек прыехаў вырашаць праблемы свайго роднага горада, нашага роднага горада. Прыязджае ў наш горад максімум раз у квартал — і можна ўжо пастаяць пяць хвілін…
Мне як пецярбуржцу было сорамна. Гэтым адрозніваюцца жыхары іншых гарадоў. Але вось такога адкрытага жлобства я не бачыў. Гэта поўная страта пецярбургскага культурнага менталітэту», — дадаў Палтаўчанка.
Словы кіраўніка горада выклікалі шквал каментароў у расійскіх СМІ і сацыяльных сетках. Некаторыя згаджаліся з губернатарам, што культура і выхаванне грамадзян моцна ўпалі, але большасць, наадварот, лічыць, што праблема — у самой уладзе.

«Чаго ўлады не трымаюцца культуры, а з народа культуру патрабуюць». «Проста мы ўжо паспелі адвыкнуць ад картэжаў, з прыходам Палтаўчанкі дзеля яго картэжа не перакрываюць вуліцы ў адрозненні ад Мацвіенкі. Шкада, што Мядзведзеў не разумее гэтага».

«З нашага пункту гледжання, „жлабы“ якраз знаходзіліся ў гэтым картэжы, да якіх і было паказана адпаведнае стаўленне», — каментуюць выказванне губернатара інтэрнэт-карыстальнікі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?