Удзельнікі праекта «Брэнд „Мінск“ шукаюць сімвалы, якія б адлюстроўвалі „мінскасць“,
заявіла кіраўнік праекта Наташа Гранд 16 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
„Мы не шукаем нейкі адзін знак — Нацыянальную бібліятэку ці Траецкае прадмесце — мы выказваем „мінскасць“ — тое, што ўласціва ўсім мінчукам: як яны працуюць, гавораць, ставяцца да людзей і свету“, —
заявіла Гранд.

Яна паведаміла, што

з дзяржаўнага бюджэту на стварэнне брэнда Мінска выдзелена трыста мільёнаў рублёў,
аднак гэтага для падобных дарагіх праектаў недастаткова. „Паколькі мы вызнаем ідэю таго, што брэнд ствараецца калектыўна, у тым ліку і прадстаўнікамі гарадскога бізнэсу, для нас важна прыцягнуць партнёраў“, — рэзюмавала Гранд.

На яе думку людзі, якія жывуць у беларускай сталіцы, не да канца разумеюць, што для іх азначае гэты горад, таму

ў рамках праекта „Брэнд „Мінск“ ініцыяваныя міні-праекты з мэтай вызначыць музыку Мінска, шрыфт Мінска, колеры Мінска, вулічную ежу Мінска, дзіцячыя праекты Мінска
і іншыя аспекты ва ўспрыманні горада“. Гэтыя праекты вядуць мінчукі-валанцёры. Пазней да іх далучацца прадстаўнікі бізнэсу», — распавяла Гранд.

Трэці міжнародны форум «Імідж Рэспублікі Беларусь: час дзейнічаць» пройдзе ў Мінску 6–7 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?