У студзені—жніўні 2012 года грашовыя даходы ў разліку на душу насельніцтва ў цэлым па краіне склалі 2 млн. 565,9 тыс. рублёў у месяц і перавысілі бюджэт пражытачнага мінімуму ў 3,3 раза. Такія звесткі апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт.

Грашовыя даходы насельніцтва ўключаюць аплату працы, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і інш.), даходы ад уласнасці (працэнты па дэпазітах, дывідэнды і іншыя даходы ад уласнасці), паступленні ад продажу прадукцыі сельскай гаспадаркі, паступленні ад продажу тавараў праз магазіны камісійнага гандлю, паступленні ад продажу лому чорных і каляровых металаў, макулатуры і іншай другаснай сыравіны.

За восем месяцаў гэтага года агульны аб'ём грашовых даходаў насельніцтва склаў 194,2 трлн. рублёў. Рэальныя наяўныя грашовыя даходы (грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэктаваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) павялічыліся на 13,7% да ўзроўню студзеня—жніўня 2011 года.

У агульным аб'ёме грашовых даходаў насельніцтва аплата працы займае 65%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, што прыносіць даход, — 10,5%, трансферты насельніцтву — 20%, даходы ад уласнасці і іншыя даходы — 4,5%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?