У бліжэйшыя тры месяцы прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавэс можа наведаць з афіцыйным візітам Расію,
заявіў пасол Венесуэлы ў РФ Уга Хасэ Гарсія Эрнандэс на прэс-канферэнцыі ў Маскве.
Хутчэй за ўсё, Чавэс таксама наведае Беларусь.

У пасольстве Венесуэлы ў Мінску адзначылі: «Традыцыйна, калі прэзідэнт Чавэс наведвае Маскву, ён стараецца наведаць і суседнія краіны. Можна выказаць меркаванне, што калі ён прыедзе ў Маскву, то ён абавязкова наведае і Беларусь». Пры гэтым у пасольстве паведамілі, што не маюць звестак пра дакладныя даты візіту Чавеса.

    На прэзідэнцкіх выбарах, што прайшлі 7 кастрычніка, Чавэс перамог, набраўшы 54,44% галасоў выбаршчыкаў. Яго асноўны сапернік Энрыке Капрылес, адзіны кандыдат ад апазіцыйнага Блоку дэмакратычнага адзінства, атрымаў 44,97% галасоў. Астатнія ўдзельнікі гонкі за прэзідэнцкае крэсла атрымалі менш як адзін працэнт сімпатый выбаршчыкаў. Ізноў абраны кіраўнік дзяржавы пачне выкананне сваіх абавязкаў 10 студзеня 2013 года.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?