З прычыны змяшчэння актыўных атмасферных франтоў 17 кастрычніка (серада) уначы месцамі, днём на значнай частцы тэрыторыі краіны, а таксама ў Мінскай вобласці і ўдзень у Менску чакаюцца моцныя дажджы, у асобных раёнах — навальніцы.

Вецер паўднёва-ўсходні з пераходам на паўночна-заходні ўмераны, днём парывісты. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу +8. +13 ° С, максімальная днём 11. +17 ° С.

У чацвер, 18 кастрычніка, з істотным ростам атмасфернага ціску ападкі збольшага спыняцца. Кароткачасовыя дажджы не выключаныя толькі ноччу па ўсходзе краіны. У перадранішнія гадзіны месцамі ўтворыцца туман. Вецер паўночна-заходні з пераходам на паўднёвы ўмераны. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу +3. +10 ° С, максімальная днём 10. +17 ° С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?