В’етнамскі жаўнер быў паранены амэрыканцамі ў 1968 годзе падчас вайны ў В’етнаме і 39 год пражыў з куляй у сэрцы. Толькі цяпер дактары з кардыялягічнага шпіталю ў Ханоі дасталі з сэрца 60‑гадовага Ле Дзінь Хунга 2,5‑сантымэтровую кулю — паведамляе BBC.

‑ Гэта найбольш дзіўны выпадак, які я калі‑небудзь бачыў — сказаў д‑р Нгуен Сінь Х’ен, які тры гадзіны апэрыраваў Ле Дзінг Хунга. — Звычайна чалавек, якога раняць у сэрца, тут жа памірае. Толькі калі дастаць кулю адразу ж пасьля раненьня, яго яшчэ можна выратаваць. Таму Дзінь Хунг вельмі пашанцавала, што ён выжыў.

Куля пранізала Хунгу жывот, пашкодзіла кляпан i спынілася ў задняй частцы сэрца. Год пасьля таго, як Хунг быў паранены, дактары безпасьпяхова намагаліся дастаць кулю з сэрца. Атрымалася ў іх гэта толькі праз 39 год, а пашкоджаны кляпан быў заменены штучным.

Ле Дзінь Хунг сказаў пасьля апэрацыі, што боль у грудной клетцы, які ён адчуваў з 1968 году, калі быў паранены амэрыканскімі жаўнерамі падчас сутычак у правінцыі Куан Тры, стаў менш дакучаць. Дачка Хунга запэўніла, што бацька адчувае сябе добра, а апэрацыя пераўзыйшла іх чаканьні. Цяпер Хунг правядзе ў шпіталі яшчэ некалькі дзён, перш чым вернецца дамоў ў правінцыю Ха Тай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?