Парламент Румыніі зняў з пасады прэзідэнта краіны Траяна Бэсэску ў сувязі з высунутымі абвінавачваннямі ў парушэнні канстытуцыі краіны.
За прыняцце гэтага рашэння прагаласавалі 332 сябры парламента, супраць 108. Дадзены факт прадугледжвае правядзенне агульнанацыянальнага рэферэндуму, хоць прэзідэнт раней выказаў думку пра тое, што сыдзе з пасады пасля рашэння парламента, паведамляе Korrespondent.net са спасылкай на Reuters.
"Траян Бэсэску – гэта палітычны праект, які праваліўся, ён няздольны ні прасоўваць краіну наперад, ні аб`яднаць яе", – паведаміў прадстаўнік апазіцыйнай партыі Мірча Гіоня.
На пачатку красавіка гэтага года Канстытуцыйны суд Румыніі пасля разгляду дакладу спецыяльнай парламенцкай камісіі прызнаў, што парушэнні асноўнага закона, у якіх абвінавачваюць прэзідэнта, носяць малаважны характар, і што сур`ёзных падстаў для яго зняцця з пасады няма.