Эпізод гульні з «Ніжнім Ноўгарадам».

Эпізод гульні з «Ніжнім Ноўгарадам».

Баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск», які выступае ў турніры Адзіная ліга — ВТБ распаўсюдзіў зварот да заўзятараў.
Нагадаем, што дзве сталічныя гульні клуба, што прайшлі на «Мінск-Арэне» наведала малая колькасць гледачоў: 11 кастрычніка гульню з «Енісеем» наведала 1 500 чалавек, з «Ніжнім Ноўгарадам» 15 кастрычніка — 1 700 чалавек.

У звароце, у прыватнасці, гаворыцца:

«Шаноўныя аматары баскетболу! Мяркуем, што наш старт на міжнароднай арэне ў гэтым сезоне не дадае Вам аптымізму наконт нашай каманды [„Цмокі“ прайгралі два матчы: 65:79, 66:93 — НН].

Разам з тым, скажыце, хто-небудзь з Вас спрабаваў скокнуць вышэй за галаву?
Мы ж спрабуем гэта рабіць у кожнай гульні ў міжнародных матчах!
Апускаючы ланцужок лагічных разваг навошта гэта трэба, адкажам — мы проста любім баскетбол!
З гэтай прычыны, нягледзячы на ​​балючыя паразы, мы будзем мэтанакіравана рухацца наперад!
Гуляць з наймацнейшымі клубамі Еўропы ў нашым родным горадзе. Не абяцаем Вам, што сёння ці заўтра мы ўварвемся на Алімп еўрапейскага баскетбола, але прыкладзем усе намаганні каб быць годным клубам у коле наймацнейшых баскетбольных каманд Еўропы.

Верым, што Вы падтрымаеце наша імкненне да далейшага развіцця баскетбола, і знойдзеце час прыйсці на нашы гульні.

Наша білетная праграма не разлічана на максімальнае атрыманне выгады. Ужо на наступны матч 28 кастрычніка а 17 гадзіне з «Трыумфам» з Люберцаў мы запрашаем у госці на «Мінск-Арэну» школьнікаў і студэнтаў.
Уваход будзе ажыццяўляцца па запрашальных, якія будуць распаўсюджаны ва ўстановах адукацыі Мінска. Тэлефоны для даведак 375 336 90 30 90, +375 172 45 07 51.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0