Экс-прэм'ер Украіны Юлія Цімашэнка адмаўляецца ад лячэння ў бальніцы ў Харкаве і просіць перавесці яе назад у Качаноўскую выпраўленчую калонію, заявіў яе адвакат Сяргей Уласенка.

Цімашэнка, асуджаная на сем гадоў за падпісанне газавай дамовы з Расіяй, абгрунтавала сваё рашэнне тым, што ў яе палаце вядзецца відэаназіранне, а запісы выкладваюцца ў інтэрнэт.

Дзяржаўная пенітэнцыярная служба Украіны абвергла словы Цімашэнкі, заявіўшы, што відэаназірання не вядзецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?