У Бярозаўскім раёне 78-гадовы мясцовы жыхар абліў бензінам старшыню сельсавета і спрабаваў яго падпаліць.

Як паведаміў намеснік начальніка Бярозаўскага раённага аддзела Следчага камітэта Сяргей Пашкевіч, гэта адбылося раніцай 19 верасня ў кабінеце старшыні сельскага савета.

Мужчына сталага веку прынёс з сабой слоік з-пад кавы, часткова напоўнены бензінам. Ён выплюхнуў яго на старшыню мясцовага савета і паспрабаваў падпаліць яго запалкамі.

Старшыня паспеў выхапіць з рук вяскоўца запалкі і выклікаў міліцыю.

У часе праверкі было высветлена, што

ў верасні 78-гадовы мужчына звярнуўся ў сельсавет з просьбай прадаставіць яму надомнае абслугоўванне сацыяльных службаў.

Старшыня і сакратар сельсавета правялі абследаванне жыллёва-бытавых умоў пенсіянера.

У сувязі з тым, што пажылы мужчына атрымлівае пенсію і жыве з працуючым сынам, а таксама на падставе заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камiсii, якая ўстанавіла, што мужчына можа сябе самастойна абслугоўваць, было прынята рашэнне адмовіць у яго просьбе.

Атрымаўшы афіцыйны дакумент аб гэтым, пенсіянер прыйшоў у сельсавет з бензінам.

18 кастрычніка Бярозаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да яго распачата справа па ч. 1 арт. 366 Крымінальнага кодэкса (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?