07.11.2012 / 10:43

Упершыню з часоў князёў Радзівілаў Нясвіжскі замак прыме сапраўдны палацавы баль 13

У дзействе возьмуць удзел больш як 170 артыстаў.

10 лістапада ў гісторыка-культурныммузеі-запаведніку «Нясвіж» пройдзе дабрачынны палацавы баль — першы з часоў Радзівілаў.

Новы праект, арганізатарамі якога выступілі ТАА «Берын арт менеджмент», Міністэрства культуры і нацыянальны гісторыка-культурнымузей-запаведнік «Нясвіж» пры падтрымцы Мінскага аблвыканкама, ставіць мэтай адрадзіць старадаўнюю традыцыю беларускіх баляў.

У дзействе возьмуць удзел больш як 170 артыстаў, а таксама 15 творчых калектываў з Беларусі, Расіі, Украіны, Германіі і Ірландыі. Сярод іх — сімфанічны аркестр Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, фальклорна-этнаграфічны калектыў «Неруш», сярэднявечны вулічны тэатр «Дэгрыза», ансамбль «Тутэйшая шляхта», студыя гістарычнага танца «Версаль», квартэт «Асторыя», Нясвіжскі тэатр імя Уршулі Радзівіл, нямецкі кавер-гурт Sculer Cover Band.

Як паведаміў прадзюсар Максім Берын, сярод ганаровых гасцей балю — народныя артысты Беларусі Аляксандр Яфрэмаў, Вольга Гайко і Віктар Манаеў, народныя артысты Расіі Станіслаў Гаварухін і Дзмітрый Харацьян, заслужаная артыстка Расіі Анастасія Валачкова, якая прыедзе ў Нясвіж са сваім балетам.

Сустракаць гасцей балю разам з вядучымі Алінай Краўцовай (Беларусь) і Маратам Башаравым (Расія) будуць пераможцы конкурсаў «Міс Беларусь — 2008» Вольга Хіжынкова і «Міс свету — 2003» актрыса Разана Дэвідсан, дачка папулярнага спевака Крыса дэ Бурга.

Паводле слоў Берына, ноччу адбудзецца дабрачынны аўкцыён па зборы сродкаў на аднаўленне помніка гісторыка-культурнай спадчыны XVI стагоддзя Навагрудскага замка.

Намеснік дырэктара музея-запаведніка «Нясвіж» Наталля Жарко паведаміла, што баль будзе праходзіць ва ўсіх залах палаца.

Вольга Хіжынкова падзялілася, што ёй баль бачыцца таямнічым, сакральным вандраваннем у часе, у выніку якога «адродзіцца гістарычны помнік, у якім пісаўся летапіс нашай дзяржавы».

Першы намеснік міністра культуры Уладзімір Карачэўскі запэўніў, што кошт білетаў на баль будзе «прымальным пры цяперашніх зарплатах». У той жа час ён заўважыў, што «гэта баль, на які трэба патраціцца і падрыхтавацца да яго сур’ёзна — туды ў джынсах і красоўках не прыйдзеш».

0
Пролетарий, седлай коня / Адказаць
19.10.2012 / 21:05
Нашы люди не з князёу, а из советского колхоза.:))
0
Недабiтая шляхта / Адказаць
19.10.2012 / 22:43
Палову жыцьця чакаў... мары насамрэч збываюцца - я патраплю на баль.
0
Я / Адказаць
19.10.2012 / 22:54
Главное, чтобы князь не забыл прийти :)
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру