У Цэнтральным дзіцячым парку імя Горкага 20 кастрычніка з 17.00 да 22.00 пройдзе акцыя, прысвечаная Міжнароднаму дню астраноміі,
паведамілі ў прэс-службе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Праграму падрыхтавалі супрацоўнікі Абсерваторыі БДУ, Мінскага планетарыя, клуба аматараў астраноміі «Аш-Ню» Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі.
На набярэжнай ракі Свіслач любы ахвотны зможа бясплатна паглядзець у тэлескопы розных мадэлей і ўбачыць кратэры і горы Месяца.
У прэс-службе адзначылі, што Месяц 20 кастрычніка будзе бачны ў фазе першай чвэрці, што вельмі зручна для назірання.

Наведвальнікі змогуць таксама паслухаць тэматычныя лекцыі ў планетарыі, убачыць фотавыставу рэдкіх касмічных здымкаў.

Дэманстрацый сферычных фільмаў пад купалам планетарыя пачнецца ў 20.00.

Астранамічная ліга пачала папулярызаваць вясновы і восеньскі Дні астраноміі з 2007 года. Вясновы Дзень астраноміі звычайна адзначаецца ў адну з субот з сярэдзіны красавіка да сярэдзіны мая, паблізу або перад першай чвэрцю Месяца. Восеньскі — з сярэдзіны верасня да сярэдзіны кастрычніка. Тыдзень з панядзелка да нядзелі, які ўключае Дзень астраноміі, называецца Тыднем астраноміі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?