Вязень Шклоўскай калоніі Мікалай Дзядок паведаміў бацькам ў лісце, што яму пасля некалькіх месяцаў нарэшце дазволілі атрымаць медыцынскую бандэроль.
Таксама Мікалай Дзядок у лісце вітаў вызваленне Сяргея Каваленкі і Паўла Сырамалотава. Але сам ён заяўляе, што падаваць прашэння аб памілаванні ня будзе, кажа бацька палітвязня Аляксандр Дзядок.
«Для яго гэта непрымальна. Ягоная пазіцыя такая: не магу прасіць памілавання за тое, што не рабіў, тым больш у тых, хто незаконна мяне асудзіў.
Вось гэтак. Хутка яго мусіць наведаць адвакат, калі ўсё будзе добра. Хочам, каб ён сына пабачыў, да таго ж, ёсць пытанні з напісаннем нагляднай скаргі ў Вярхоўны суд. Трэба гэта абмеркаваць. Мы працягваем праходзіць усе ступені нацыянальнага заканадаўства, каб абскардзіць ва ўсіх магчымых інстанцыях. Мы разумеем праблемнасць гэтага, але хочам усё прайсьці, каб потым не было папрокаў, што нешта мы не выкарысталі».

Мікалай Дзядок адбывае пакараньне ў Шклоўскай калоніі. Ужо некалькі месяцаў актывіста трымаюць у памяшканні камернага тыпу як злоснага парушальніка турэмнага рэжыму. Мікалаю Дзядку не дазваляюць сустракацца са сваякамі — ў канцы месяца будзе год, як бацька апошні раз бачыўся з сынам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?