На пленуме ЦК Кампартыі Беларусі намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Карпенка сёння абраны 1-м сакратаром ЦК, змяніўшы на гэтай пасадзе Таццяну Голубеву.

«Маё абранне 1-м сакратаром ЦК Кампартыі Беларусі я ўспрымаю як высокую адказнасць за далейшае паступальнае развіццё партыі, умацаванне яе аўтарытэту і ўплыву ў структуры дзяржавы, а таксама на міжнароднай арэне.

Аляксандр Лукашэнка надаў асаблівую ўвагу фарміраванню партыйнай сістэмы. І калі мы гаворым пра сваю пазнавальнасць у народзе, нам трэба разумець, што неабходна асацыявацца ў розумах людзей перш за ўсё з канкрэтнай праграмай», — падкрэсліў Ігар Карпенка.

Бюро ЦК прыняло рашэнне ўзнагародзіць былога 1-га сакратара ЦК Таццяну Голубеву партыйным знакам «Вернасць» за праведзеную працу. Таксама прыняты праект пастановы пленума ЦК Кампартыі Беларусі «Аб 95-годдзі Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?