Муса Ібрагім, які атрымаў вядомасць як прэс-сакратар лівійскага лідара Муамара Кадафі незадоўга да падзення яго рэжыму, схоплены, паведамілі ў канцылярыі прэм’ер-міністра Лівіі.

Па дадзеных урада, Ібрагім быў затрыманы ўрадавымі войскамі ў 65 км на поўдзень ад сталіцы Трыпалі. Некаторыя прадстаўнікі лівійскіх уладаў скептычна адрэагавалі на гэтую навіну.

У мінулым такія паведамленні не раз аказваліся лжывымі.

У апараце лівійскага прэм’ера не прадставілі ніякіх фота-або відэаматэрыялаў у пацверджанне захопу падручнага Кадафі.

«Муса Ібрагім арыштаваны сіламі, якія належаць лівійскаму ўраду, у горадзе Тархун і зараз дастаўляецца ў Трыпалі для пачатку допыту», — гаворыцца ў заяве апарата прэм’ера Алі Зідана.

У суботу спаўняецца роўна год з дня, калі сам Кадафі быў схоплены і забіты паўстанцамі недалёка ад яго роднага горада Сірт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?