Больш за 40 чалавек былі затрыманыя ў суботу на мінскім рынку «Ждановічы» супрацоўнікамі міліцыі. Гэтую інфармацыю пацвердзіў прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі.

Па словах відавочцаў, бойка паміж цыганамі і каўказцамі адбылася ў раёне 12.30–13.00 недалёка ад прадуктовага рынку.

У ход была пушчана нават траўматычная зброя. «Некалькі чалавек пацярпелі. Прыйшлося нават выклікаць хуткую дапамогу», — сказаў відавочца канфлікту.

Па словах Аляксандра Ластоўскага, супрацоўнікі міліцыі і АМАПа аператыўна прыбылі на месца канфліктнай сітуацыі і затрымалі больш за 40 удзельнікаў інцыдэнту. «Зараз высвятляюцца прычыны канфлікту. Будзе дадзена прававая ацэнка падзеям», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?