У рамках 8-га тура чэмпіянату Іспаніі супернік БАТЭ па групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў «Валенсія» ў сябе на «Местальі» вырвала перамогу ў «Атлетыка» з Більбаа 3:2.

Пасля першага тайма «Валенсія» саступала 1:2, але забіла два мячы на апошніх хвілінах (Ціна Кошта, 88, Хаэда Вальдэс, 90).

Пасля васьмі тураў «кажаны», што слаба стартавалі ў чэмпіянаце, маюць 11 пунктаў (тры перамогі, дзве нічыі, тры паразы) і дзеляць 6-8-я месцы з «Севільяй» і «Мальёркай».

Матч БАТЭ — «Валенсія» пройдзе ў аўторак 23 кастрычніка на «Дынама» (21:45).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?