У студзені-верасні 2012 года металургічная вытворчасць і вытворчасць гатовых металічных вырабаў у Беларусі вырасла на 3,2% у адносінах да аналагічнага леташняга перыяду і склала 29 трлн. 836,1 млрд. рублёў, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Зніжэнне вытворчасці адбылося па наступных відах прадукцыі: зборныя будаўнічыя металаканструкцыі (на 3,5%, 80,2 тыс. шт.), радыятары цэнтральнага ацяплення (на 3,8%, 4,7 тыс. шт.), катлы паравыя (на 13%, 685 шт.), металакорд (на 3,7%, 69,8 тыс. тон), стальныя трубы (на 2,3%, 171 тыс. тон).

За дзевяць месяцаў гэтага года выпушчана 2 млн. 172 тыс. тон сталі (на 3,6% больш), 1 млн. 977 тыс. тон гатовага пракату (на 4,3%), 327 тыс. тон стальнога дроту.

Пры гэтым на складах прадпрыемстваў металургічнай галіны па стане на 1 кастрычніка 2012 года сабралася прадукцыі на 1,7 млрд. рублёў, што складае 70,3% сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці.

Складскія запасы стальных труб склалі 15 тыс. тон (82% сярэднямесячнай вытворчасці), дроту — 16,5 тыс. тон (45,4%), паравых катлоў — 45 (59,3%), катлоў цэнтральнага ацяплення — 1,6 тыс. (145,7%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?