Адзіная жаночая прафесійная хакейная каманда Беларусі мінская «Пантэра» лідзіруе ў сваёй групе В пасля двух дзён 1-га кваліфікацыйнага раўнду Еўрапейскага кубка чэмпіёнаў, які праходзіць у Лядовым палацы Маладзечна, паведамляе БЕЛТА.

У другім сваім паядынку 20 кастрычніка «Пантэра» разграміла румынскую дружыну «Меркур'я Чук» — 22:0 (8:0, 10:0, 4:0).

У іншым паядынку другога дня казахская каманда «Айсулу Алматы» ўзяла верх над турэцкай «Міленіум Анкара» — 7:0 (4:0, 1:0, 2:0).

У першы дзень «Пантэра» з лікам 25:0 разграміла «Міленіум Анкару», а «Айсулу Алматы» лёгка расправілася з «Меркуря Чук» — 12:0.

Турнірнае становішча:

1. «Пантэра» (Беларусь) — 6 ачкоў (2 матчы; розніца шайб 47–0)

2. «Айсулу Алматы» (Казахстан) — 6 (2; 19–0)

3. «Міленіум Анкара» (Турцыя) — 0 (2; 0–32)

4. «Меркур'я Чук» (Румынія) — 0 (2; 0–34).

Сёння пройдуць заключныя матчы: «Меркуря-Чук» — «Міленіум Анкара» (15.30). «Пантэра-Мінск»«Айсулу-Алматы» (19.00).

Толькі пераможца групы выйдзе ў 2-і кваліфікацыйны раўнд. Лёс першага месца ў групе В вырашыцца ў сустрэчы беларускай і казахстанскай каманд.

Еўрапейскі кубак чэмпіёнаў ІІХФ (EWCC) — турнір, арганізаваны Міжнароднай федэрацыяй хакея ў 2004 годзе, у якім прымаюць удзел еўрапейскія жаночыя каманды, якія выйгралі нацыянальныя першынствы. Усяго ў 1-м кваліфікацыйным раўндзе возьмуць удзел 16 каманд, якія падзелены на чатыры групы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?