Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова выйшаў у трэці раўнд мужчынскага кубка ЕГФ, паведамляецца на сайце каманды.
У гульні ў адказ з харвацкім клубам «Нэксе» (Нашыцэ) брэскія гандбалісты былі мацнейшыя — 35:30.
Свайго наступнага суперніка БГК даведаецца пасля лёсавання 23 кастрычніка.
БГК імя Мяшкова (Брэст, Беларусь) — «Нэксе» (Нашыцэ, Харватыя) 35:30 (15:13)
БГК імя Мяшкова: Чарапенька, Божыч — Атаевас (15), Кнудсэн (1), Князеў (3), Шумак (2), Вукіч (5), Баранаў (6), Гросас, Татарын (3), Ушал.
«Нэксе»: П.Леліч, Шуньжыч — Козіна (2). Матайжа (2), Этэр (1), Ф.Леліч (3), Мрдэнавіч (1), Варводзіч, Маркоціч (7), Слішкавіч (10), Вуйіч (1), Возаб, Абранавіч (3), Івіч.