Баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» у чарговы раз прайграў у Адзінай лізе ВТБ. 21 кастрычніка «Цмокі» саступілі ў Краснадары «Лакаматыву-Кубанні» з лікам 74:89.
Раней клуб «Цмокі-Мінск» прайграў краснаярскаму «Енісею» і «Ніжняму Ноўгараду».
Наступныя гульні з удзелам «Цмокаў» адбудуцца 28 кастрычніка ў Мінску — з «Трыумфам» з Люберцаў, 31 кастрычніка ў Клайпедзе з «Няптунасам», 17 лістапада ў Мінску — з ЦСКА.
0
0
0
0
0
0