Пра гэта аб’явiла Мiнiстэрства адукацыi.

Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ: «Кожны чацвёрты не даязджаў да месца размеркавання...»

Наколькi рашэнне Мiнiстэрства адукацыi скарацiць 700 бюджэтных месцаў упiсваецца ў рамкi закона? Пра гэта «Народная воля» запыталася ў старшынi камiсii па адукацыi, культуры, навуцы i навукова‑тэхнiчным прагрэсе Палаты прадстаўнiкоў Уладзiмiра Здановiча.

— Беларусь сёння мае 397 тысяч студэнтаў; 48% з iх навучаюцца на бюджэтнай форме, 52% — на платнай, — гаворыць Здановiч. — Не мая справа тлумачыць крокi Мiнiстэрства адукацыi. Але тым не менш. Я спрабаваў угледзець у гэтым парушэнне заканадаўства. У законе запiсана так: «Забараняецца павелiчэнне прыёму на платную форму навучання за кошт скарачэння бюджэтных месцаў». Дык вось: парушэнне было б у тым выпадку, калi б скарацiўся прыём на бюджэтную форму юрыстаў, а на платную форму колькасць набору тых жа юрыстаў павялiчылася. Гэтага не адбываецца.

Паказчык прыёму на бюджэтныя месцы заўсёды ўяўляў сабой крывую: то пад’ём, то падзенне. Апошнiя гадоў 10 у Беларусi назiраўся рост прыёму на бюджэтную форму навучання, прычым стабiльны рост — з адхiленнем чалавек на 50—70 у асобныя гады. Мы дасягнулi максiмуму ўжо ў 2004 годзе. Таму i летась, i ў 2007 годзе адбываецца памяншэнне прыёму на бюджэтную форму навучання.

Дасюль не было заканадаўства, якое б рэгулявала прыезд бюджэтнiкаў да месца працы. Пасля таго, як летам 2006 года ўступiла ў сiлу заканадаўства аб абавязковым размеркаваннi выпускнiкоў у бюджэтнай сферы, iх прыездзе да месца працы i адпрацоўцы, — лiчба «адказнiкаў» скарацiлася ў разы. Калi раней да месца размеркавання «не даязджаў» кожны чацвёрты, то зараз толькi каля 7—8% выпускнiкоў‑бюджэтнiкаў не прыехалi да месца размеркавання. А гэта значыць, што ў нас крыху стабiлiзуецца сiтуацыя, таму можна скарацiць прыём на бюджэтную форму навучання. Але не дужа, не на палову — гэтыя 700 месцаў скарацiць можна.

Паразважаем яшчэ вось над чым. У Беларусi — 397 тысяч студэнтаў. Гэта цудоўна. Але давайце задумаемся: праз 5 гадоў на рынку працы акажуцца амаль паўмiльёна людзей з вышэйшай адукацыяй. I гэта на 10‑мiльённую рэспублiку. А колькi iх ужо ёсць! Трэба ж думаць, дзе гэтым людзям знайсцi працу. Хочаш атрымлiваць вышэйшую адукацыю, перашкаджаць нiхто не будзе — плацi i вучыся. Але ж нiхто не будзе гарантаваць i працу. А вось калi дзяржава бярэ на бясплатнае навучанне, то яна гарантуе i працу. Мiнэканомiкi пралiчыла да 2015 года патрэбнасць дзяржавы ў кадрах з вышэйшай адукацыяй па ўсiх накiрунках. Скарачэнне закране эканамiстаў, юрыстаў, бухгалтараў, менеджэраў... — тыя спецыяльнасцi, па якiх назiраецца лiшак. А па iншых спецыяльнасцях (тэхнiчнага, iнжынерна‑будаўнiчага профiлю), наадварот, наборы павялiчацца.

Анатоль ПАЎЛАЎ, былы прарэктар БДУ: «Мы самi аплачваем вучобу дзяцей, i дзяржава тут нi пры чым»

— Вiдавочна адно: бюджэт пусты; з‑за вядомых падзей утварылася дзiрка, таму шукаюць, дзе можна «шчыпануць». Але бяруць не там, дзе сапраўды можна ўзяць, а — за кошт адукацыi, медыцыны — гэта мы праходзiлi не адзiн раз. Да прыкладу, бюджэт МУС нiхто «не абшчыпвае». Элементарны прыклад. Ёсць у нас раённы цэнтр Клецк. За савецкай уладай на ўвесь Клецкi раён было 30 з нечым мiлiцыянтаў, iх хапала. Цяпер — 150 мiлiцыянтаў, хаця колькасць насельнiцтва ў раёне зменшылася. Але гэтага нiхто не бачыць...

Сёння ў ВНУ 52% студэнтаў навучаюцца платна. Калi дзяржава турбуецца пра сваю будучыню i хоча, каб гэтая будучыня ўвогуле была, то я, наадварот, зрабiў бы так, каб 52% студэнтаў вучылiся на бюджэтнай форме, а 48% — на платнай аснове. Але, падкрэслiваю, на бюджэтнай форме, не бясплатнай — бясплатнага нiчога не бывае. Бо дзяржава вымушае студэнтаў‑платнiкаў двойчы плацiць за сваю адукацыю. У нармальнай дзяржаве сям’я, дзiця з якой вучыцца платна, мусiла б атрымаць кампенсацыю на адукацыю. Альбо зрабiць прасцей — проста павялiчыць колькасць бюджэтных месцаў.

Увогуле апазiцыя ставiць задачу, каб 90—95% людзей, якiя працуюць у «народнай гаспадарцы», даруйце за савецкi тэрмiн, мелi вышэйшую адукацыю. Сёння лапатай i калуном нiчога не даб’ешся. У Японii больш за 90% рабочых маюць вышэйшую адукацыю; У Фiнляндыi — 5 мiльёнаў насельнiцтва, на адукацыю i навуку бюджэт выдзяляе 5 мiльярдаў долараў штогод.

Падобная пастаноўка пытання неправамоцная — гэта парушэнне правоў чалавека. Цывiлiзаваная дзяржава абавязана даць першае працоўнае месца, а права выпускнiка — пагадзiцца цi адмовiцца. Лямант кшталту «дзяржава цябе вывучыла — ты абавязаны» — не мае пад сабой глебы. Не дзяржава вывучыла чалавека — бацькi самi аплачваюць навучанне дзяцей. Самi можаце падлiчыць, колькi чалавек за 40 гадоў працоўнага стажу плацiць дзяржаве ў выглядзе падаткаў i тых адлiчэнняў, якiя проста забiраюць у нас. У валавым унутраным прадукце за мiнулы год фонд заработнай платы склаў толькi 30 з лiшкам працэнтаў. Гэта значыць, з кожнага заробленага беларусам рубля яму выплацiлi толькi 30 з нечым капеек. А 70 капеек цi 65 забiрае дзяржава на тыя ж патрэбы. Дык пры чым тут дзяржава?

Прагноз балансу спецыялiстаў з вышэйшай адукацыяй (лiчбы прыкладныя)

2007 2008 2009 2010

29.441 29.703 30.367 30.459

Прыём на бюджэтную форму навучання

2007 2008 2009 2010

30.839 30.639 30.604 30.825

Выпуск (паказчык прагнозны)

2007 2008 2009 2010

53.400 63.000 78.000 79.000

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?