23 кастрычніка ў Маскве пройдзе чарговае пасяджэнне сумеснай калегіі міністэрстваў абароны Беларусі і Расіі.

Як паведаміла прэс-служба беларускага ваеннага ведамства, бакі абмяркуюць пытанні далейшага развіцця супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў ваеннай сферы, разгледзяць ход рэалізацыі плана сумесных мерапрыемстваў міністэрстваў абароны дзвюх краін па арганізацыі ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы на 2010—2012 гады, ход падрыхтоўкі сумесных стратэгічных вучэнняў узброеных сіл.

Удзельнікі калегіі таксама падвядуць папярэднія вынікі рэалізацыі праграмы па ўдасканаленні аб'ектаў ваеннай інфраструктуры ў інтарэсах забеспячэння рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) Беларусі і Расіі, вызначаць асноўныя кірункі працы ваенных ведамстваў дзвюх краін на наступны год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?