19‑20 траўня ў Лідзе адбудзецца фэст рыцарскіх баёў. Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Лідзкі райвыканкам ды вайскова‑гістарычны клюб «Менская ўнія «Меч і воран». Фэстываль ладзіцца на тэрыторыі Лідзкага замку.

У праграме:

рыцарскі турнір;

«бугуртны турнір» — камандныя бугуртныя спаборніцтвы з прызавым фондам 500 у.а.; «асада замку» — маштабнаz пастановачная бітва з элемэнтамі рэальнага бою; выступленьне выканаўцаў сярэднявечнай музыкі і танцаў зь Беларусі, Польшчы ды іншых краінаў; вечаровая забаўляльная праграма ў рыцарскім лягеры ў замкавым двары.

Спампаваць заяву на ўдзел у фэсьце можна тут.

Кошт квіткоў 10 000 руб. Набыць іх можна ў гісторыка‑мастацкім музэі (вул. Перамогі, 37а, тэл. для даведак 8‑0156‑12‑13‑91), раённым мэтадычным цэнтры народнай творчасьці (вул. Перамогі, 37а, тэл. для даведак 8‑0156‑1‑202‑49), раённым Доме культуры (вул. Я. Купалы, 1, тэл. для даведак 8‑0156‑125‑392).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?