Пра гэта паведаміла на прэс-канферэнцыі 23 кастрычніка начальнік планава-тэхнічнага аддзела ДВА «Гаррамаўтадар» Надзея Мірончык.

Паводле яе інфармацыі, да зімы нарыхтавана 74% запланаванага аб’ёму супрацьгалалёдных сумесяў. На 100% адрамантаваная тэхніка (падрыхтавана 689 адзінак).

Па выніках года аб’яднанне адрамантуе каля 400 тыс. кв. м вулічна-дарожнай сеткі. «Праведзены значныя работы па закладанні трэшчын для прадухілення іх раскрыцця ў зімовы перыяд», — сказала яна.

Да зімы падрыхтавана сем пуцеправодаў. Усюды заменена пакрыццё (каля 13 тыс. кв. м). «Пры спрыяльных умовах надвор’я і наяўнасці фінансавання работы на іншых аб’ектах будуць працягнуты. Іх стан кантралюецца штодзённа. Выконваюцца работы па бягучым рамонце не толькі пакрыццяў, але і элементаў канструкцыі», — паведаміла Мірончык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?