Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 24 кастрычніка будзе воблачна з праясненнямі. У асобных раёнах невялікія ападкі, у асноўным дождж. Ноччу і раніца месцамі туман, слабы галалёд. Вецер няўстойлівы 2–7 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 3 — плюс 3°С, па паўднёвым усходзе да плюс 6°С, днём плюс 3–9°С.

У Мінску воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер няўстойлівы 2–7 м/с. Тэмпература паветра ноччу каля 0°С, днём плюс 4–6°С.

25 кастрычніка па краіне воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман, слабы галалёд. Вецер паўднёва-заходні 4–9 м/с, днём па паўночна-заходняй палове парывы да 15–18 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 2 — плюс 4°С, днём плюс 3–10°С.

26 кастрычніка воблачна, часам ападкі (дождж, які раніцай і днём пераходзіць у мокры снег).

У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах мяцеліца. Вецер паўднёва-заходні, заходні 7–12 м/с, ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі парывы да 15–20 м/с.
Тэмпература паветра на працягу сутак ад мінус 2°С па паўднёвым захадзе да плюс 7°С па паўднёвым усходзе краіны.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?