23.10.2012 / 14:12

ЛДП прапануе п'яным кіроўцам ставіць кляймо 2

Намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч звярнуўся да старшыні палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі, міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча і генеральнага пракурора Аляксандра Канюка з заканадаўчай ініцыятывай, накіраванай на прафілактыку правапарушэнняў, звязаных з кіраваннем транспартным сродкам пад уздзеяннем алкагольных напояў і псіхатропных прэпаратаў.

Як паведамляе прэс-служба партыі, Гайдукевіч прапануе наносіць кіроўцу на руку цяжка змывальнай фарбай спецыяльны знак у выпадку кіравання ім транспартным сродкам у нецвярозым стане паўторна, пасля першага прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці.
Акрамя таго, лічыць ён, такому вадзіцелю неабходна ставіць спецыяльны штамп у пашпарце, а таксама канфіскоўваць яго транспартны сродак.

На думку Гайдукевіча, знак на руцэ — хоць і радыкальная мера, але ўжо само нанясенне павінна спыняць вадзіцеля садзіцца за руль у нецвярозым стане».

0
Крывіч / Адказаць
23.10.2012 / 15:54
Ліберальны папулізм заўсёды рухаў жырыноўцамі і іх клонамі. У гэтым рэчышчы можна прапанаваць гэтым наватарам, кляймо на лабешнік Х.А.М. усім хто прыслуховаваў акупацыйнай уладзе.
0
МИША / Адказаць
23.10.2012 / 23:25
И порвать уши клещами)))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру