Галоўны арбітр матча чэмпіянату Парагвая сярод юнацкіх каманд «Тэніентэ Фарына» — «Лібертад» выдаліў з поля 36 футбалістаў.

Чырвоныя карткі былі паказаныя ўсім асноўным і запасным футбалістам. Прычынай стала бойка, якая пачалася за пяць хвілін да канца гульні.

Першапачаткова за неспартыўныя паводзіны былі выдаленыя ўсяго два футбалісты. Адмовіўшыся пакідаць поле, яны працягнулі бойку, пасля чаго да іх далучыліся астатнія гульцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?