23.10.2012 / 14:35

Выхадзец з Беларусі Алег Навіцкі паляцеў сёння ў космас 11

Алег Навіцкі стаіць справа.

З касмадрома Байканур да Міжнароднай касмічнай станцыі 23 кастрычніка адправіўся карабель «Саюз ТМА-06 М» пад кіраўніцтвам ураджэнца Беларусі Алега Навіцкага.

Пуск ракеты касмічнага прызначэння «Саюз-ФГ» з транспартным пілатаваным караблём «Саюз ТМА-06 М» і экіпажам ў складзе камандзіра Алега Навіцкага, бортінжынер Яўгена Тарэлкіна і Кевіна Форда (астранаўт НАСА) прайшоў паспяхова.

    Алег Навіцкі нарадзіўся 12 кастрычніка 1971 года ў Чэрвені (Мінская вобласць). У 1994 годзе скончыў Качынскае авіяцыйнае вучылішча, у 2006 годзе — Ваенна-паветраную акадэмію імя Гагарына. З лістапада 1995 года па верасень 2004 года служыў на пасадзе лётчыка, старшага лётчыка, камандзіра звяна, намесніка камандзіра авіяцыйнай эскадрыллі штурмавога авіяцыйнага палка (ШАП) 4-й паветранай арміі (ПА) і 4-й арміі ВПС і СПА (Паўночна-Каўказская ваенная акруга, штаб у Растове-на-Доне). Асвоіў самалёты Л-39, Су-25, агульны налёт — 680 гадзін. Браў удзел у контртэрарыстычнай аперацыі ў Чачні. Пасля заканчэння акадэміі ў 2006 годзе служыў камандзірам авіяцыйнай эскадрыллі ШАП 4-й арміі ВПС і СПА. У атрад касманаўтаў уключаны 7 лютага 2007 года (14-ы набор).
У часы СССР у космасе пабывалі 2 выхадцы з Беларусі
— Пётр Клімук (здзейсніў тры палёты: у 1973, 1975 і 1978 гадах) і Уладзімір Кавалёнак (таксама тры палёты: у 1977, 1978 і 1981 гадах). Абодва яны двойчы Героі Савецкага Саюза, генерал-палкоўнікі авіяцыі ў адстаўцы. Плюс дачкой выхадцаў з Беларусі была першая жанчына-касманаўтка Валянціна Церашкова.

0
Таких не берут в космонафты / Адказаць
23.10.2012 / 15:25
Выхадзец з Беларусі Алег Навіцкі паляцеў сёння ў космас ================== И что нам с того, что выходец из Беларуси полетел в космос? Лучше бы "наш" полетел в космос. Желательно в один конец.
0
Hard Working Man / Адказаць
23.10.2012 / 17:15
По радио американскому сказали "two Russians". О да, они даже не догадывались, что один «со знаком качества».
0
Mort / Адказаць
23.10.2012 / 18:25
Как раз-таки надо подчеркивать, что выходец. Т.е. где бы ты не родился, у тебя есть шанс стать "космонавтом" (вставить нужное).
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру