Брытанская вяшчальная карпарацыя ў аўторак спыняе вяшчанне ў аналагавым фармаце і адключае перадачу першага ў свеце сэрвісу тэлетэкста "Сіфакс".
Пачынаючы з 1974 года на каналах Бі-бі-сі можна было атрымліваць тэлетекст навін і зводкі з сусветных біржаў. Апошняя праграма "Сіфакс" будзе адключана ў Паўночнай Ірландыі ў 23:30 па мясцовым часе.
Пераход на лічбавае вяшчанне ў Брытаніі пачаўся ў 2008 годзе і абышоўся краіне амаль у 1 млрд даляраў.