Расійскаму апазіцыянеру Леаніду Развазжаеву прад’яўлена абвінавачанне ў падрыхтоўцы да арганізацыі масавых беспарадкаў, паведаміў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Расіі Уладзімір Маркін.

Раней па хадайніцтве СКР ў рамках крымінальнай справы, заведзенай пасля праверкі фактаў, выкладзеных у фільме «Анатомія пратэсту-2», Развазжаеў быў змешчаны пад варту.

Маркін таксама паведаміў, што адвакат Віялета Волкава не будзе абараняць Развазжаева, бо яго інтарэсы, па словах прадстаўніка СКР, супярэчаць інтарэсам іншых яе кліентаў, у тым ліку каардынатара «Левага фронту» Сяргея Удальцова.

У аўторак таксама стала вядома, што Удальцоў разам з Волкавай выкліканы 26 кастрычніка ў СКР для прад’яўлення абвінавачвання ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?