На падставе прадпiсання Беларускай транспартнай пракуратуры з мэтай стварэння зоны бяспекі шырынёй не менш за 30 метраў ад будынкаў аэравакзальнага комплексу і іншых аб’ектаў аэрапорта з 24 кастрычніка ўносяцца наступныя змены ў трасу аўтобуснага маршруту № 100, паведамляе сайт Мінсктранса.

— Разварот аўтобусаў маршруту № 100 арганізоўваецца на разваротным кальцы, размешчаным па вул. Аэрадромнай насупраць дома № 3.

Акрамя таго, перайменоўваецца прыпынак «ГК Аэрадромны» у «Аэрапорт Мінск-1», а «Магазін Рыгонда» у «Маякоўскага».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0