На днях старшыні аргкамітэту па правядзеньні «Чарнобыльскага шляху» прафэсару Івану Нікітчанку тэлефанавалі з «Советской Белоруссии».

Журналістаў дзяржаўнага выданьня цікавіла, якое дачыненьне і зь якога часу сп.Нікітчанка мае дачыненьне да Чарнобыльскай трагедыі. Іван Нікітчанка адказаў, што мае непасрэднае дачыненьне да гэтай праблемы ад 2 траўня 1986 году.

Таксама журналістаў цікавіла, чаму прафэсар Нікітчанка вырашыў накіраваць ліст да Лукашэнкі з запрашэньнем кіраўніка краіны на «Чарнобыльскі шлях». Нікітчанка сказаў, што прыйшоў час рэальна вырашаць праблему Чарнобыля і ня толькі сымбалічнымі візытамі ў забруджаныя радыяцыяй рэгіёны. Ён таксама адзначыў, што не чакае атрымаць адказ ад Лукашэнкі, хіба толькі ў нейкім эмацыйным выступе кіраўніка краіны перад журналістамі.

Іван Нікітчанка не выключае, што гэтае інтэрвію дзяржаўныя журналісты могуць выкарыстаць у мэтах правакацыі яго асабіста і ўсёй акцыі 26 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?