23 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка падпісаў загад аб вызваленні Анатоля Русецкага ад пасады старшыні прэзыдыюму Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў сувязі з пераходам на выбарную пасаду. Гэтае рашэнне чакалася, бо спадара Русецкага днямі абралі намеснікам старшыні савету рэспублікі — верхняй палаты нацыянальнага сходу.

Хто заменіць Анатоля Русецкага ў Акадэміі навук? Крыніцы «Свабоды» ў акадэміі на гэтае пытанне не даюць пэўнага адказу.

Усе кажуць, што прэтэндэнтаў гэтым разам як ніколі шмат, а выбар зробіць Аляксандар Лукашэнка.

Дарэчы, Анатоля Русецкага, як і яго папярэдніка Міхаіла Мясьніковіча, прызначыў кіраваць акадэміяй непасрэдна Аляксандар Лукашэнка. Прычым

раней, паводле статуту акадэміі, яе кіраўнік абіраўся выключна з навуковай эліты — акадэмікаў. Але пасля прызначэння спадара Мясьніковіча статут змянілі.

А раней першую асобу ў Акадэміі навук абіралі на агульным сходзе. У ім удзельнічалі акадэмікі, члены-карэспандэнты, дырэктары акадэмічных інстытутаў, а таксама абраныя навуковыя супрацоўнікі з квотай у залежнасці ад памераў інстытуту.

Апошні раз прэтэндэнты былі чатыры: Аляксандр Вайтовіч, Андрэй Ганчарэнка, Анатоль Дастанка і Анатоль Рубінаў. Тады ўжо ў першым туры перамог спадар Вайтовіч, які набраў больш за палову галасоў удзельнікаў агульнага сходу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?