Нацыянальная авіякампанія «Белавія» з 15 мая ўводзіць дадатковыя рэйсы паміж Мінскам і Прагай, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у авіякампаніі.

Дадатковыя рэйсы будуць выконвацца па аўторках, чацвяргах і суботах на самалёце CRJ‑100LR. На сённяшні дзень рэйсы па авіялініі Мінск — Прага НАК «Белавія», супрацоўнічаючы з авіякампаніяй «CZA‑Чэшскія авіялініі», выконвае па панядзелках, серадах, пятніцах і нядзелях.

У авіякампаніі «Белавія» адзначылі, што з уводам дадатковых рэйсаў палёты паміж Беларуссю і Чэхіяй стануць штодзённымі. ‑0‑

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?