20 год таму, калі Беларусь рыхтавалася да Дзядоў, памёр галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя», першы старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады прафесар Міхась Ткачоў.

Сёлета 28 кастрычнічка — у дзень, калі грамадскасць Мінска будзе адзначаць Дзяды, — да магілы Міхася Ткачова на Усходніх могілках прыйдуць сябры і таварышы выдатнага гісторыка, археолага і грамадскага дзеяча, тыя, хто памятае яго, хто чытаў яго творы, ведае пра яго ўклад у барацьбу за незалежнасць Беларусі, цэніць яго ўклад у развіццё гістарычнай навукі ў Беларусі.

Ушанаванне памяці Міхася Ткачова пачнецца ў 12 гадзін дня.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?