24.10.2012 / 11:55

Сёння на філфаку — «Амелі» па-беларуску 5

24 кастрычніка. Філфак БДУ (Маркса, 31). 19.00.

Беларускі кінаклуб «Рухапіс» запрашае на прагляд беларускамоўнай версіі культавага французскага фільма «Неверагодны лёс Амелі Пулен».

Кароткі змест: ці ведаеце вы, што ўсе падзеі, якія адбываюцца ў нашым свеце, нават самыя нязначныя, узаемазвязаныя самым дзіўным і цудоўным чынам?

Як палёт малюсенькай мухі можа выклікаць дзесьці далёка магутны ўраган, так і дзіўныя і, на першы погляд, незразумелыя ўчынкі ціхай і самотнай дзяўчыны, якая жыве ў свеце сваіх фантазій, могуць назаўжды змяніць жыццё зусім розных людзей, падарыўшы ім шчасце і надаўшы іх навакольнаму свету яркіх, галавакружных фарбаў.
Гэтую дзяўчыну завуць Амелі Пулен.

Фільм будзе паказаны 24 кастрычніка ў 19.00 па адрасе: вул.Маркса, 31, аўдыторыя 304, філалагічны факультэт БДУ.

0
Максим Дизайнер / Адказаць
24.10.2012 / 12:16
Ну там его только и показывать. Эталонное г для ТП и ванильных куриц.
0
to Максим Дизайнер / Адказаць
24.10.2012 / 15:57
Калi не хапае мазгоў зразумець сэнс гэтага цудоўнага (i вельмi глыбокага) фiльма, дык маўчаў бы ўжо... Iдзi глядзi чалавека-павука альбо жывую сталь - твой узровень...
0
Максим Дизайнер / Адказаць
24.10.2012 / 17:08
О, одна "духовно богатая" дева, или "образованная невеста" уже отписалась.А потом залеты-женилки на третьем курсе, или "я свободная, и никому ничего не должна" до 30-и лет
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру