У кіеўскім аэрапорце «Барыспаль» затрыманы былы маёр дзяржаховы Украіны Мікалай Мельнічэнка, паведамляе прэс-служба Службы бяспекі Украіны (СБУ).

Мельнічэнка быў абвешчаны ў міжнародны вышук у сувязі з абвінавачваннямі ў разгалошванні дзяржаўнай таямніцы, перавышэнні паўнамоцтваў і падробцы дакументаў.

У 2000 годзе ва Украіне выбухнуў «касетны скандал»: у парламенце быў прадэманстраваны запіс, які Мельнічэнка нібы зрабіў у кабінеце экс-прэзідэнта.

На запісе голас, падобны на голас Кучмы, аддае загад «разабрацца» з журналістам Георгіем Гангадзэ, чыё абезгалоўленае цела было знойдзена ўвосень 2000 года ў Кіеўскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?