Унутраная база дадзеных МЗС Польшчы пра замежныя праекты міністэрства з апісаннем іх палітычных мэтаў і сумы на падтрымку беларускай апазіцыі з’явілася на адным з амерыканскіх парталаў. Міністэрства прызнаецца, што гэта памылка, і звальняе адказнага за яе работніка.

Гэтыя дадзеныя перадаў адзін з чыноўнікаў Дэпартамента замежнай дапамогі МЗС. У базе дадзеных была інфармацыя наконт дапамогі шэрагу краін з 2007 да 2011 год, у тым ліку і сумы, передадзеныя няўрадавым арганізацыям з апісаннем мэтаў праекту.

Прэс-сакратар МЗС Марцін Басацкі паведаміў, што згаданыя звесткі ўжо зніклі з партала.

У апублікаваных матэрыялах пералічваліся прозвішчы ўдзельнікаў праектаў і іх мэты: «падрыхтоўка апазіцыйных сілаў і грамадзян да шырокай грамадскай кампаніі перад выбарамі», «стварэнне цэнтраў ціску на ўладу», «павелічэнне прыязнага стаўлення да Польшчы» і г.д.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?