Беларусь не будзе пераводзіць стрэлкі гадзіннікаў у апошнюю нядзелю кастрычніка.

Пра гэта, як перадае БелТА, паведамілі ў прэс-службе Дзяржстандарта. Па словах спецыялістаў, вяртацца да сезоннай маніпуляцыі з гадзіннікамі наша краіна не плануе.

Як нагадалі чыноўнікі, у адпаведнасці з пастановай Савета міністраў Беларусі ад 15 верасня 2011 года № 1229 на тэрыторыі Беларусі перавод стрэлак на сезонны час (вясной і восенню) не ажыццяўляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?