Як паведаміў намеснік начальніка Пінскага гарадскога аддзела Следчага камітэта Дзмітрый Ліра, гэта адбылося ноччу 23 кастрычніка ў доме, дзе загінулы жыў разам са сваёй сям’ёй.
Паводле слоў сваякоў пенсіянера, той сказаў жонцы, што пойдзе пакурыць, і выйшаў з кватэры. Жанчына, занепакоеная тым, што мужа доўга няма, разбудзіла зяця, і ён пайшоў шукаць цесця. Не знайшоўшы яго ў пад’ездзе, падняўся на дах дома. Там і ўбачыў свайго сваяка, які на яго вачах упаў уніз з даху.
Усе акалічнасці трагедыі ўстанаўлівае падчас праверкі Пінскі гарадскі аддзел Следчага камітэта.