Кіраўнік прэс-службы прэзідэнта Павел Лёгкі прызначаны дарадцам пасольства Беларусі ў Расіі. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў Беларусі № 957 ад 22 кастрычніка. Дакумент зарэгістраваны ў Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь, але пакуль афіцыйна не апублікаваны.

Лёгкі не стаў каментаваць сваё прызначэнне, паведаміўшы толькі, што "заўтра дакладна так жа, як і сёння", выйдзе на сваё працоўнае месца ў Адміністрацыі прэзідэнта.

Павел Лёгкі ўзначальвае прэс-службу з 2003 года і змяніў на гэтай пасадзе Дзмітрыя Жука, які быў прызначаны рэдактарам дзяржаўнага інфармагенцтва БелТА. Разам з кіраўніком прэс-службы прэзідэнта раней у Аляксандра Лукашэнкі таксама быў прэс-сакратар. Апошнім, хто працаваў у гэтай пасады (да 2004 года), была Наталля Пяткевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?