Былы прэм’ер-міністр Італіі Сільвіа Берлусконі заявіў, што ён не будзе ўзначальваць правацэнтрысцкую партыю «Народ свабоды» на выбарах вясной 2013 года.

«Я не буду зноў вылучаць сваю кандыдатуру на пасаду прэм’ера. Я буду побач з маладзейшымі, якія здольныя гуляць і забіваць», — сказаў 76-гадовы медыямагнат і ўладальнік футбольнага клуба «Мілан».

Па словах Берлусконі, на вясновых выбарах ён абмяжуецца роляй дарадцы.

Зараз Берлусконі з’яўляецца фігурантам гучнай судовага разбору, у рамках якога яго абвінавачваюць у інтымнай сувязі з непаўналетняй прастытуткай з Марока.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?