9–11 лістапада ў Вільні пройдзе фестываль шопінгу OZAS Grand Shopping marathon 2012. Арганізатарам выступае гандлёва-забаўляльны цэнтр OZAS.

Як адзначыла кіраўнік цэнтра Інга Навіцкайтэ, чакаецца, што за тры дні фестываль, на якім будзе прэзентавана амаль пяць тысяч брэндаў, наведае прыкладна 150 тысяч чалавек.

«Ва ўсім свеце традыцыйна праходзяць фестывалі шопінгу. Мы, як вядучы гандлёва-забаўляльны цэнтр у рэгіёне, вырашылі закласці традыцыю — штогод у Вільні арганізоўваць сапраўднае свята шопаголікаў з Прыбалтыкі, Польшчы, Калінінградскай вобласці і Беларусі. Галоўная мэта — прыцягнуць у Вільнюс аматараў шопінгу з усёй Усходняй Еўропы, паказаць сталіцу Літвы ў якасці годнай альтэрнатывы еўрапейскім сталіцам моды і ажывіць унутраны турызм», — сказала яна.

Паводле слоў Навіцкайтэ, на фестывалі будуць прапанаваны тавары больш як 300 кампаній з Літвы, Фінляндыі, Швецыі, Латвіі, Эстоніі, Ізраіля, Германіі, Чэхіі, Францыі, Італіі, ЗША, Польшчы, Вялікабрытаніі, Турцыі, Індыі, Кітая. Іх сферы дзейнасці — мода, стыль, прыгажосць, прадукты харчавання, паслугі, турызм, культура, спорт, здароўе, тавары для побыту і дома, забавы.

Падчас фестывалю пакупнікі змогуць бясплатна скарыстацца паслугамі найлепшых стылістаў Балтыі са школы іміджу Канстанціна Багамолава. Кансультанты дапамогуць падабраць адзенне, абутак, аксесуары і іншыя тавары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?