25.10.2012 / 15:44

Козы з генамі чалавека ды іншыя навіны беларускай навукі: Акадэмія навук дала справаздачу за год 8

Навуковая дзейнасць Нацыянальнай акадэміі толькі на 30% фінансуецца з бюджэту дзяржавы, у астатнім сродкі ідуць ад працаў паводле дамоваў.

Пра гэта журналістам распавёў намеснік старшыні прэзідыума НАН Беларусі Сяргей Чыжык, які даў справаздачу па інавацыйнай дзейнасці за 2011 год і планах да 2015 года.

Што цікавага адбываецца ў беларускай навуковай сферы?
Па-першае, праектуецца наступны спадарожнік — праз пяць год давядзецца замяніць той, які запусцілі сёлета. Навукоўцы разлічваюць, што «касмічныя» фотаздымкі можна будзе дэталізаваць да ступені, калі па рэльефе можна будзе вызначаць наяўнасць карысных выкапняў у той ці іншай мясцовасці.
Мяркуючы па справаздачы, Акадэмія навук разгарнула актыўную дзейнасць ва ўсіх кірунках
— ад стварэння ствалавых клетак да французскіх сыроў з цвіллю і новых спосабаў ачысткі вады. Для апошняга распрацавана методыка з выкарыстаннем мікравалокнаў, якія забяспечваюць патройную ачыстку.
Асаблівую ўвагу Сяргей Чыжык звярнуў на праекты плазменных свяцільняў, якія ўжо часткова выкарыстоўваюцца ў Мінску. Рэч у тым, што ліхтары гэтага тыпу больш эканамічныя і маюць павышаны ККД.

Таксама часткова вырашана пытанне старых боепрыпасаў, якія цяпер можна цалкам утылізаваць, разабраўшы на выбухоўку і каляровыя металы.

Асобна ўзгадалі пра трансгенных жывёл — актыўна ідуць эксперыменты па ўжыўленні козам генаў чалавека. Цяпер статак «мадыфікаваных» коз налічвае 150 галоваў. Усё гэта робіцца для атрымання з малака лактаферыну — рэдкага і дарагога рэчыва, якое выкарыстоўваецца ў малочнай прамысловасці.

Агулам рэйтынг беларускай навукі расце. Калі раней у індэксе ведаў Беларусь была на 56-м месцы (нас апярэджваў Казахстан), то цяпер перамясцілася на 45-е, апярэдзіўшы Сербію, але адстаючы ад Румыніі.

Юрась Ускоў

0
Федар / Адказаць
25.10.2012 / 16:06
Особенно важно сейчас сконцентрироваться на спутнике. Разрешение слабовато (2.1 метра) и Кольку не видать.
0
С / Адказаць
25.10.2012 / 16:06
Кагда я служыл ахраньнікам у цюрме у нас там небыла жэншчын. Паэтаму мы рэгулярна імпланціравалі чэлавечаскій ген у казу. А навука толька січас дашла да этава.
0
321-бах / Адказаць
25.10.2012 / 16:15
Раней падавалася, што ва ўладзе - людзі з генамі казлоў. Аказваецца, наадварот!
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру