Бабруйская крэпасць- унікальны помнік архітэктуры пачатку 18 стагоддзя. На тэрыторыі яе знаходзілася больш за 4500 будынкау. Есць, канечне, і таямніца : да гэтага часу невядома, дзе знаходзіцца падземны танэль, які веу на супрацьлеглы бераг Беразіны.

Крэпасць абараняла горад у час вайны 1812 года. Напалеон захапляуся мужнасцю нашых салдат...

Рэвалюцыя, Вялікая Айчынная вайна, выбрыкі надвор'я- усе перажыла Бабруйская крэпасць. Яе муры шмат чаго маглі б распавесці нам, нашчадкам, напрыклад, аб гістарычных каштоунасцях і павазе да працы продкау...

Справа у тым, што нам раптоуна спатрэбіуся яшчэ адзін Лядовы Палац. Ну, а як жа??? Святая справа!

Месца выбралі выдатнае: на беразе ракі; вельмі маляуніча і выклікае пачуцце любові да прыроды роднага краю. Але вось праблема: нейкія неразумныя людзі пабудавалі у пачатку 18 стагоддзя на гэтым самым месцы крэпасць. Не ведалі, відаць, што хакей- самая карысная гульня. А можа, шайбау у іх не было.

Якое рашэнне прынялі нашыя разумныя, у адрозненне ад продкау, улады здагадацца не цяжка

Крэпасць руйнуецца.

А чаму б не адрэстаурыраваць і не запрасіць да нас нашчадкау французскіх салдат, што паляглі у час вайны з Напалеонам на берагах Бярэзіны? Я упэунена, што эканамічна такая справа больш выгадная і для горада і для краіны цалкам, чым пабудова чарговага помніка нашай абыякавасці да гісторыі і культуры.

Я звяртаюся да усіх, хто можа дапамагчы спыніць гэтае злачынства ад імя музейных супрацоунікау Бабруйска, ад імя неабыякавых бабруйчан. Я не ведаю, з чаго пачаць і куды звярнуцца.

Вялікі дзякуй!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?