25.10.2012 / 14:42

Колькі палітвязняў сустрэнуць Новы год за кратамі? У Беларусі з’явіўся палітычны таталізатар як Вы думаеце? Гэта этычна? 8

«Інфармацыйна-гульнявы рэсурс politizator.com — першы на пост-савецкай прасторы палітычны таталізатар, у якім стаўкі прымаюцца не на пародзістых скакуноў, баксёрскія баі або футбольныя матчы, а на бягучыя грамадска-палітычныя падзеі», — адзначаецца на партале.

Тут ёсць раздзелы, прысвечаныя Беларусі, Украіне і Расіі. Адпаведна тры моўныя версіі. Стаўкі таксама робяцца на падзеі ў гэтых краінах.

З беларускага пакуль прапануецца паставіць на дзве падзеі: колькі палітвязняў сустрэнуць Новы год за кратамі? Які аб’ём золатавалютных рэзерваў будзе ў Беларусі на 1 студзеня 2013?

«Гульня ў politizator.com вядзецца не на грошы, а на фішкі — уласную гульнёвую валюту, якую гульцы могуць набыць, удзельнічаючы ў розных партнёрскіх праграмах па прасоўванні рэсурсу, атрымліваючы бонусы за папулярныя каментары і мноствам іншых спосабаў», — адзначаюць стваральнікі рэсурсу.

Таксама можна паставіць на тое, колькі людзей выйдзе на мітынг у Маскве, ці пераможа Барак Абама на выбарах у ЗША, колькі мандатаў у Радзе атрымае Партыя рэгіёнаў.
Друкуецца шмат актульных палітычных навін. «У першую чаргу, стваральнікі рэсурсу ставяць перад сабой задачу прыцягнуць увагу людзей да тых грамадска-палітычных падзеяў, якія адбываюцца вакол іх, падахвочваючы не абстрагавацца ад рэалій, а проста паглядзець на ўсё, што адбываецца пад іншым вуглом гледжання. Іранічная форма таталізатара найлепш падыходзіць для вырашэння гэтай задачы», — адзначаецца на старонцы.
Сайт ужо мае 19 гульцоў.

Зміцер Панкавец

0
MaksBLR / Адказаць
25.10.2012 / 14:55
На дадены момант галоўнае - гэта колькi беларусаў прыйдуць 28 на Дзяды. Далучаймася! http://dziady2012.org/
0
Миша / Адказаць
25.10.2012 / 15:02
Мне кажется, что идея хороша. Юмор должен побеждать ЗЛО. Сам имею судимость, знаю о чем говорю.) Исходя из того что вся страна одно большое вольгое поселение. В тюрьме просто режим пожестче))) Немного)
0
Mixas / Адказаць
25.10.2012 / 15:05
Мы как-то думали создать подобный ресурс, но так руки и не дошли (( А в общем этот политизатор смотрится достойно. Надеюсь у них получится раскрутится.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру