25.10.2012 / 15:08

Далейшы лёс Дашкевіча вызначыць камісія: родныя баяцца пераводу ў турму 3

У наступны аўторак, 30 кастрычніка, у Мазырскай калоніі мае адбыцца пасяджэнне спецыяльнай камісіі, якая будзе вызначаць далейшы лёс палітвязня Змітра Дашкевіча.

Лідара «Маладога фронту» як злоснага парушальніка рэжыму ў калоніі могуць адправіць для далейшага адбыцця пакарання або ў Гродзенскую, або ў Жодзінскую турму. Сам Зміцер Дашкевіч мяркуе, што перавод яго ў турму ўжо прадвызначаны.

Пра гэта паведаміла нявеста палітвязня Наста Палажанка, якая 25 кастрычніка разам з адвакатам наведала Мазырскую калонію.

0
Беларус / Адказаць
25.10.2012 / 16:46
Мы шмат чытаем аб парушэннях рэжыму. Але, калі ўзгадаць вызваленага Каваленка, усё "парушэнне" звялося да яго цвёрдых поглядаў беларускасці. І тут мы маем тое ж самае? Свабоду Зміцеру Дашкевічу! Свабоду ўсім палітвязням!
0
Valkyrija / Адказаць
25.10.2012 / 17:37
Божа! Які лёс! Сям'я Дашкевічаў узваліла на свае плечы траціну грахоў беларусаў... І колька жадаючых дапамагчы пачвары...
0
Paliasouschtschyk / Адказаць
25.10.2012 / 18:55
Paskudziac u nas : parsiuki,parsiukiewitschy; Katuiuc u wiaznicach - Zmitra Daschkiewitscha ! Tamu,schto Radzimie - Zmicier addany! Tamu schto, z rezschymam ZMAHAR ,-nie zlamany ! Swabodu Zmicieru Daschkiewitschu ! Swabodu usim palitwiazniam !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру